Выдаліць браўзер Tor з вашай сістэмы проста:

У Windows:

  • Знайдзіце тэчку або прыкладанне Tor Browser. Размяшчэнне па змаўчанні - "Працоўны стол".
  • Выдаліце тэчку або прыкладанне Tor Browser.
  • Ачысціце кошык.

У macOS:

  • Знайдзіце прыкладанне Tor Browser. Размяшчэнне па змаўчанні - тэчка "Applications".
  • Перамясціце прыкладанне Tor Browser у кошык.
  • Перайдзіце ў тэчку ~/Library/Application Support/.
  • Звярніце ўвагу, што тэчка Library схаваная ў новых версіях macOS. Каб перайсці да гэтай тэчкі ў Finder, выберыце "Перайсці да тэчкі..." у меню «Перайсці».

Перайсці да меню "тэчкі"

  • Потым увядзіце ~/Library/Application Support/ у вакне і націсніце "Перайсці".

Перайсці ў вакно "тэчкі"

  • Знайдзіце тэчку TorBrowser-Data і перамясціце яе ў кошык.
  • Ачысціце кошык.

Звярніце ўвагу, што калі вы не ўсталявалі браўзер Tor у размяшчэнні па змаўчанні (тэчка Applications), тады тэчка TorBrowser-Data знаходзіцца не ў тэчцы ~/Library/Application Support/, а ў той самай тэчцы, у якую вы ўсталявалі браўзер Tor.

У Linux:

  • Locate your Tor Browser folder. On Linux, there is no default location, however the folder will be named "tor-browser".
  • Launch a terminal window in the Tor Browser folder and run this command to unregister Tor Browser as a desktop application: ./start-tor-browser.desktop --unregister-app
  • Выдаліце тэчку Tor Browser.
  • Ачысціце кошык.

Звярніце ўвагу, што стандартная ўтыліта "Выдаленне" вашай аперацыйнай сістэмы не выкарыстоўваецца.