Большасць Дадатковых перадатчыкаў, такіх як obfs4, абапіраюцца на выкарыстанне "моставых" рэтрансляраў.
Як і звычайнымі рэтранслятарамі Tor, мастамі кіруюць валанцёры; аднак, у адрозненне ад звычайных рэтранслятараў, яны не знаходзяцца ў публічным спісе, таму зламыснік не можа іх лёгка ідэнтыфікаваць.
Выкарыстанне мастоў у спалучэнні з дадатковымі перадатчыкамі дапамагае схаваць той факт, што вы выкарыстоўваеце Tor, але можа запаволіць злучэнне ў параўнанні з выкарыстаннем звычайных рэтранслятараў Tor.
Іншыя дадатковыя перадатчыкі, такія як meek і Snowflake, выкарыстоўваюць розныя метады барацьбы з цэнзурай, якія не базуюцца на пошуку адрасоў мастоў. Вам не трэба атрымліваць адрасы мастоў, каб выкарыстоўваць гэтыя перадатчыкі.
АТРЫМАННЕ АДРАСОЎ МАСТОЎ
Паколькі адрасы мастоў не з'яўляюцца агульнадаступнымі, вам трэба будзе запытаць іх самастойна. Ёсць некалькі варыянтаў:
Запыт мастоў з браўзера Tor
Калі вы запускаеце браўзер Tor упершыню, націсніце "Канфігураваць злучэнне", каб адкрыць акно наладаў Tor.
У раздзеле «Масты» знайдзіце опцыю "Знайсці больш мастоў" і націсніце "Зрабіць запыт мосту", каб Праект Tor прапанаваў мост.
Запоўніце Captcha і націсніце "Адправіць".
Націсніце "Падлучыцца", каб захаваць налады.
Або, калі ў вас запушчаны браўзер Tor, націсніце "Налады" ў гамбургер-меню (≡), а потым на "Злучэнне" на бакавой панэлі.
У раздзеле «Масты» знайдзіце опцыю "Знайсці больш мастоў" і націсніце "Зрабіць запыт мосту", каб Праект Tor прапанаваў мост.
Запоўніце Captcha і націсніце "Адправіць".
Ваша налада будзе аўтаматычна захаванай, як толькі вы закрыеце ўкладку.

Атрымаць масты з вэб-сайту Bridges
Наведайце наш сайт з мастамі.
Click on 'Just give me bridges!' and copy the bridge lines.
Or use advanced options to select the type of pluggable transport and only get bridges with a IPv6 address.
Obtain bridges via Email
Дашліце электронны ліст на адрас bridges@torproject.org з адрасу электроннай пошты на Gmail або Riseup і скапіюйце атрыманыя ў лісце адрасы моста.
Obtain bridges via Telegram
Дашліце паведамленне @GetBridgesBot у Telegram.
Націсніце "Start" або напішыце /start
у чаце.
To get bridges, type /obfs4
or /webtunnel
.
Copy the bridge addresses.
УВОД АДРАСОЎ МАСТОЎ
Браўзер Tor для настольнага кампутара
Калі вы запускаеце браўзер Tor упершыню, націсніце "Канфігураваць злучэнне", каб адкрыць акно наладаў Tor.
У раздзеле "Масты" насупраць опцыі "Увесьці адрас мосту, які вы ўжо ведаеце" націсніце "Дадаць мост уручную" і ўвядзіце адрас кожнага мосту ў асобным радку.
Націсніце "Падлучыцца", каб захаваць налады.
Або, калі ў вас запушчаны браўзер Tor, націсніце "Налады" ў гамбургер-меню (≡), а потым на "Злучэнне" на бакавой панэлі.
У раздзеле "Масты" насупраць опцыі "Увесьці адрас мосту, які вы ўжо ведаеце" націсніце "Дадаць мост уручную" і ўвядзіце адрас кожнага мосту ў асобным радку.
Вашы налады будуць аўтаматычна захаваныя, як толькі вы закрыеце ўкладку.

Браўзер Tor для Android
Tap on 'Settings' (⚙️) and then scroll to the 'Connection' section of the settings.
Tap on 'Config Bridge'.
Toggle on 'Use a Bridge' and select 'Provide a Bridge I know'.
Enter the bridge address.
Калі злучэнне няўдалае, атрыманыя вамі масты могуць не працаваць. Калі ласка, выкарыстоўвайце адзін з прыведзеных вышэй метадаў, каб атрымаць больш адрасоў мастоў, і паўтарыце спробу.
МОСТ-ЭМАДЗІ
Кожны адрас моста прадстаўлены радком сімвалаў эмадзі, якія называюцца Bridge-mojis. Bridge-mojis можна выкарыстоўваць для пацверджання таго, што запланаваны мост быў паспяхова дададзены.
Мост-эмадзі - гэта распазнавальныя для людзей ідэнтыфікатары мастоў, якія не адлюстроўваюць якасць злучэння з сеткай Tor або стан моста.
Радок сімвалаў эмадзі не можа выкарыстоўвацца ў якасці ўводу. Карыстальнікі павінны падаць поўны адрас мосту, каб мець магчымасць злучыцца з мостам.

Адрасы мастоў можна абагуліць з дапамогай QR-коду або скапіяваўшы ўвесь адрас.
