Tor патрабуе, каб ваш сістэмны гадзіннік (і часавы пояс) быў пастаўлены на правільны час.
Антывірус або абарона ад шкоднасных праграмаў блакуе карыстальнікам доступ да браўзеру Tor.
Часам яны таксама выдаюць несапраўдныя папярэджанні адносна шкоднасных праграмаў і/або ўразлівасці.
Больш падрабязна пра гэта можна прачытаць на нашым Партале падтрымкі.
Вядома, што наступнае антывіруснае праграмнае забеспячэнне і брандмаўэр могуць уплываць на працу Tor і іх, магчыма, трэба будзе часова адлучыць:
- Webroot SecureAnywhere
- Kaspersky Internet Security 2012
- Sophos Antivirus для Mac
- Microsoft Security Essentials
- Антывірус Avast
VPN таксама, як правіла, перашкаджае Tor і павінен быць адлучаны.
Мы таксама не рэкамендуем выкарыстоўваць VPN і Tor разам, калі вы не дасведчаны карыстальнік, які ведае, як наладзіць абодва такім чынам, каб не парушыць вашу канфідэнцыйнасць.
Больш падрабязную інфармацыю пра Tor + VPN можна знайсці на нашай вікі.
Відэа, для якіх патрэбны Adobe Flash, недаступныя.
Flash адлучаны з меркаванняў бяспекі.
Tor не можа выкарыстоўваць мост, калі ўлучаны проксі.
Пакет Tor Browser датаваны 1 студзеня 2000 г. 00:00:00 UTC.
Гэта робіцца для таго, каб кожная зборка праграмнага забеспячэння была дакладна рэпрадукавальнай.
Праблемы з тым, каб зрабіць браўзер Tor браўзерам па змаўчанні.
Калі браўзер Tor працаваў раней і не працуе цяпер (асабліва пасля пераўсталёўкі або абнаўлення), магчыма, ваша сістэма знаходзілася ў спячым рэжыме.
У гэтым выпадку перазагрузка сістэмы вырашыць праблему.
Tor не запускаецца ў Windows, калі шлях да каталогу змяшчае сімвалы, адрозныя ад ASCII.
BitTorrent не ананімны праз Tor.
Web Authentication (WebAuthn) and Universal 2nd Factor (U2F) (i.e. YubiKey) support is disabled in Tor Browser.
Images uploaded on Tor Browser (Desktop and Android) are randomized.