Падтрымка, водгукі і шаблон справаздачы пра памылкі
Адпраўляючы нам запыт пра падтрымку, водгук або паведамленне пра памылку, дадайце як мага больш інфармацыі:
- Аперацыйная сістэма, якую вы выкарыстоўваеце
- Версія браўзера Tor
- Узровень бяспекі браўзера Tor
- Крок за крокам, як вы дайшлі да праблемы, каб мы маглі яе прайграць (напрыклад, я адкрыў браўзер, увёў URL-адрас, націснуў на опцыю ў наладах, пасля чаго мой браўзер адлучыўся)
- Скрыншот праблемы
- Журналы кансолі браўзера Tor для персанальнага кампутара (можна адкрыць з дапамогай Ctrl+Shift+J у Windows/Linux і Cmd+Shift+J у macOS)
- Журналы Tor (Налады > Падлучэнне > Дадаткова > Прагляд журналаў Tor)
- Рэгіён, з якога вы падлучаецеся да Tor.
- Рэгіён, выбраны з Памочнікам падлучэння (калі гэта праблема, звязаная з Памочнікам падлучэння)
- Ці ў вашым рэгіёне Tor падлягае цэнзуры?
- Калі Tor падлучыўся, колькі часу спатрэбілася для першапачатковай спампоўкі? Які ўплыў на хуткасць прагляду?
Гадзіны працы службы падтрымкі карыстальнікаў Tor
З панядзелка па чацвер: працуюць нашы каналы падтрымкі карыстальнікаў праз электронную пошту, Telegram, WhatsApp і Signal.
З пятніцы да нядзелі падтрымка не працуе.
Але запэўніваем: наша каманда адкажа на вашы паведамленні ў панядзелак.
Як з намі звязацца
Ёсць некалькі спосабаў звязацца з намі, таму, калі ласка, выкарыстоўвайце той, які вам найбольш пасуе.
Telegram
У нас ёсць некалькі афіцыйных ботаў і каналаў Telegram:
- @GetTor_Bot каб спампаваць браўзер Tor.
- @GetBridgesBot каб атрымаць масты obfs4.
- @TorProject каб атрымліваць апошнія навіны.
- @TorProjectSupportBot каб атрымаць дапамогу.
- At the moment, the Telegram support channel is available in English, Russian and Farsi.
- Калі вам патрэбна дапамога з абыходам цэнзуры, выберыце з параметраў меню, з якога рэгіёну вы падлучаецеся, так нам будзе прасцей вам дапамагчы.
Форум Tor
Мы рэкамендуем звярнуцца па дапамогу на Форуме Tor.
Вам трэба будзе стварыць уліковы запіс, каб адправіць новую тэму.
Калі ласка, азнаёмцеся з нашымі правіламі вядзення дыскусіі і праверце наяўныя тэмы, перш чым запытваць.
На дадзены момант, каб як найхутчэй атрымаць адказ, пішыце на англійскай мове.
Калі вы знайшлі памылку, скарыстайцеся GitLab.
WhatsApp
Вы можаце звязацца з нашай службай падтрымкі, дасылаючы тэкставае паведамленне на наш нумар WhatsApp: +447421000612.
Гэты сэрвіс даступны толькі для тэкставых паведамленняў; відэа ці званкі не падтрымліваюцца.
Signal
You can contact our team by sending a text message to our Signal number, +17787431312, or Signal username, @torsupport.89
.
Signal - бясплатнае прыкладанне для абмену паведамленнямі з акцэнтам на канфідэнцыйнасць.
Currently, our support channel is available in English, Russian, Farsi and focuses on helping Tor users in censored regions.
Гэты сэрвіс даступны толькі для тэкставых паведамленняў; відэа ці званкі не падтрымліваюцца.
Пасля адпраўкі паведамлення нашы супрацоўнікі службы падтрымкі пракансультуюць вас і дапамогуць вырашыць вашу праблему.
Email
Дашліце нам ліст на frontdesk@torproject.org
У тэме электроннага ліста, калі ласка, пазначце сутнасць вашага запыту.
Чым больш канкрэтна пазначаецца ваша тэма (напрыклад, "Памылка злучэння", "водгук на матэрыял вэб-сайту", "водгук пра працу браўзеру Tor", "Мне трэба мост"), тым лягчэй нам будзе разабрацца з праблемай.
Часам, калі мы атрымліваем электронныя лісты без тэмы, яны пазначаюцца як спам, і мы іх не бачым.
For the fastest response, please write in English, Russian, Farsi, Spanish, Hindi, Bangla and/or Portuguese if you can.
Калі ніводная з гэтых моваў вам не пасуе, калі ласка, пішыце на любой мове, якая вам зручная, але майце на ўвазе, што адказ зойме ў нас крыху больш часу, бо нам спатрэбіцца дапамога з перакладам, каб зразумець запыт.
IRC і Matrix
Вы можаце знайсці нас на канале #tor
на OFTC або Канал падтрымкі карыстальнікаў Tor на Matrix. Мы можам адразу не адказаць, але мы правяраем дасланыя запыты і звяжамся з вамі пры першай магчымасці.
Інфармацыя, як падлучыцца да IRC / Matrix.
GitLab
Спачатку праверце, ці гэта ўжо вядомая памылка.
Вы можаце пашукаць і пачытаць пра ўсе праблемы на https://gitlab.torproject.org/.
Дзеля стварэння новага запісу пра праблему, калі ласка, зрабіце запыт атрымаць новы ўліковы запіс, каб атрымаць доступ да праекту Tor на GitLab і знайсці патрэбны рэпазітар, дзе паведаміць пра вашую праблему.
Мы адсочваем усе праблемы, звязаныя з браўзерам Tor, на трэкеры праблемаў з браўзерам Tor.
Праблемы, звязаныя з нашымі вэб-сайтамі, варта накіроўваць у Трэкер вэб-праблемаў.