Самы бяспечны і просты спосаб спампаваць браўзер Tor - з афіцыйнага вэб-сайту праекту Tor https://www.torproject.org/be/download/. Ваша злучэнне з сайтам будзе абароненае з дапамогай HTTPS, што значна ўскладняе вонкавае ўмяшанне.

Аднак могуць быць выпадкі, калі вы не зможаце атрымаць доступ да вэб-сайту праекту Tor: напрыклад, ён можа быць заблакаваны ў вашай сетцы. У такім выпадку вы можаце выкарыстаць адзін з альтэрнатыўных метадаў спампоўкі, пералічаных ніжэй:

ЛЮСТЭРКІ

If you're unable to download Tor Browser from the official Tor Project website, you can instead try downloading it from one of our official mirrors, either through EFF or La Cebolla.

GetTor

GetTor - гэта сэрвіс, які аўтаматычна адказвае на паведамленні са спасылкамі на апошнюю версію браўзера Tor, які размяшчаецца ў розных месцах, такіх як Dropbox, Google Drive і GitHub.

ЯК ВЫКАРЫСТАЦЬ GETTOR ПРАЗ ЭЛЕКТРОННУЮ ПОШТУ

Дашліце электронны ліст на gettor@torproject.org і ў целе паведамлення проста напішыце "windows", "osx" або "linux" (без двукоссяў) у залежнасці ад вашай аперацыйнай сістэмы. Напрыклад, каб атрымаць спасылкі для спампоўкі браўзера Tor для Windows, адпраўце ліст на адрас gettor@torproject.org са словам "windows".

GetTor вышле ў адказ электронны ліст са спасылкамі, з якіх можна спампаваць пакет браўзера Tor, крыптаграфічны подпіс (неабходны для праверкі спампоўкі), адбітак ключа, ужыванага для подпісу, і кантрольную суму пакета. Вам могуць прапанаваць на выбар "32-бітнае" або "64-бітнае" праграмнае забеспячэнне: гэта залежыць ад мадэлі кампутару, якім вы карыстаецеся.

ЯК ВЫКАРЫСТАЦЬ GETTOR ПРАЗ TELEGRAM

Дашліце паведамленне @GetTor_Bot у Telegram.

  • Націсніце "Start" або напішыце /start у чаце.

  • Выберыце мову.

  • Ёсць два варыянты спампаваць браўзер Tor.

    • Націсніце «Даслаць мне браўзер Tor» і абярыце аперацыйную сістэму. GetTor адкажа з далучаным файлам з браўзерам Tor і подпісам, які можна выкарыстоўваць для праверкі спампоўкі.
    • Націсніце "Даслаць мне іншыя люстэркі для браўзера Tor", каб спампаваць яго з аднаго з афіцыйных люстэркаў.

GetTor Бот