Onion-сэрвісы (раней вядомыя як "схаваныя сэрвісы") — гэта сэрвісы, напрыклад, вэб-сайты, даступныя толькі праз сетку Tor.

Onion-сэрвісы маюць шэраг перавагаў у параўнанні са звычайнымі непрыватнымі сэрвісамі:

  • Месцазнаходжанне і IP-адрас Onion-сэрвісаў схаваныя, што ўскладняе зламыснікам іх цэнзуру або ідэнтыфікацыю аператараў.
  • Увесь трафік паміж карыстальнікамі Tor і onion-сэрвісамі мае скразное шыфраванне, таму вам не трэба турбавацца пра падлучэнні праз HTTPS.
  • Адрас onion-сэрвісу генеруецца аўтаматычна, таму аператарам не трэба купляць асобнае даменнае імя.
  • Дзякуючы крыптаграфіі, URL-адрас .onion дазваляе Tor пераканацца, што ён падлучаецца да правільнага рэсурсу і што злучэнне абароненае ад умяшання.

ЯК АТРЫМАЦЬ ДОСТУП ДА ONION-СЭРВІСАЎ

Як і на любым іншым вэб-сайце, вам спатрэбіцца ведаць адрас onion-сэрвісу, каб падлучыцца да яго. Onion-адрас складаецца з 56 літараў і лічбаў, за якімі ідзе ".onion".

Пры доступе да вэб-сайту, што выкарыстоўвае onion-сэрвіс, браўзер Tor пакажа ў радку URL іконку цыбуліны, якая паказвае стан вашага злучэння: бяспечнае і з выкарыстаннем onion-сэрвісу. You can learn more about the onion service by clicking on the onion icon and the adjacent Circuit Display in the address bar.

Onion Icon

Яшчэ адзін спосаб даведацца пра сайт onion - гэта калі адміністратар вэб-сайту ўвёў функцыю пад назвай Onion-Location. Onion-Location - гэта нестандартны загаловак HTTP, які вэб-сайты могуць выкарыстоўваць для рэкламы свайго onion-аналага. Калі на вэб-сайце, які вы наведваеце, ёсць onion-версія, у радку URL у браўзеры Tor з'явіцца фіялетавая падказка з тэкстам ".onion даступны". Калі вы пстрыкнеце на ".onion даступны", вэб-сайт будзе перазагружаны і перанакіраваны на свой onion-аналаг.

Onion-Location

АЎТЭНТЫФІКАЦЫЯ НА ONION-СЭРВІСАХ

Аўтэнтыфікацыя на onion-сэрвісах - гэта сэрвіс кшталту сайту onion, які патрабуе ад кліента прадставіць токен аўтэнтыфікацыі перад доступам да сэрвісу. Як карыстальнік Tor, вы можаце прайсці аўтэнтыфікацыю наўпрост у браўзеры Tor. Каб атрымаць доступ да гэтага сэрвісу, вам спатрэбяцца ўліковыя дадзеныя ад аператара onion-сэрвісу. Падчас доступу да аўтэнтыфікаванага onion-сэрвісу браўзер Tor пакажа ў радку URL іконку маленькага шэрага ключа разам з падказкай. Увядзіце ваш актуальны асабісты ключ у поле ўводу.

Client Authorization

ПАМЫЛКІ ONION-СЭРВІСАЎ

Калі вы не можаце падключыцца да сайту onion, браўзер Tor выдасць адмысловае паведамленне пра памылку з інфармацыяй, чаму вэб-сайт недаступны. Памылкі могуць адбывацца на розных узроўнях: памылкі кліента, памылкі сеткі або памылкі сэрвісаў. Некаторыя з гэтых памылак можна выправіць, перайшоўшы ў раздзел "Выпраўленне памылак". У табліцы ніжэй паказаныя ўсе магчымыя памылкі і дзеянні, якія вы павінны зрабіць, каб вырашыць праблему.

Код Назва памылкі Кароткае апісанне
0xF0 Onion-сайт не знойдзены Найбольш верагодная прычына - onion-сайт знаходзіцца афлайн. Звярніцеся да адміністратара сайту.
0xF1 Немагчыма атрымаць доступ да onion-сайту Onion-сайт недаступны праз унутраную памылку.
0xF2 Onion-сайт адлучыўся Найбольш верагодная прычына - onion-сайт знаходзіцца афлайн. Звярніцеся да адміністратара сайту.
0xF3 Немагчыма падлучыцца да onion-сайту Onion-сайт заняты або сетка Tor перагружаная. Паспрабуйце падлучыцца пазней.
0xF4 Onion-сайт патрабуе аўтэнтыфікацыі Для доступу на onion-сайту патрабуецца ключ, але ён не быў уведзены.
0xF5 Памылка аўтэнтыфікацыі на onion-сайце Уведзены ключ няправільны або быў адкліканы. Звярніцеся да адміністратара onion-сайту.
0xF6 Несапраўдны адрас onion-сайту Уведзены адрас onion-сайту несапраўдны. Калі ласка, праверце, ці вы правільна яго ўвялі.
0xF7 Час на стварэнне схемы для onion-сайту прайшоў Не ўдалося падлучыцца да onion-сайту, магчыма, праз кепскую сувязь у сетцы.

ВЫПРАЎЛЕННЕ ПАМЫЛАК

Калі вы не можаце атрымаць доступ да запытанага onion-сэрвісу, пераканайцеся, што вы правільна ўвялі onion-адрас: нават невялікая памылка перашкодзіць браўзеру Tor атрымаць доступ да сайту.

Калі вы спрабуеце атрымаць доступ да onion-сэрвісу з 16 знакаў (карацейшы фармат "V2"), гэты тып адраса больш не працуе ў сучаснай сетцы Tor.

Вы таксама можаце праверыць, ці можаце вы атрымаць доступ да іншых onion-сэрвісаў, падключыўшыся да onion-сэрвісу DuckDuckGo's.

Калі вы па-ранейшаму не можаце падлучыцца да onion-сэрвісу пасля праверкі адрасу, паўтарыце спробу пазней. Магчыма, узнікла часовая праблема з падлучэннем або аператары сайту перавялі яго ў рэжым афлайн без папярэджання.