Наўпроставы доступ да сеткі Tor можа часам блакавацца вашым інтэрнэт-правайдарам або дзяржавай.
Браўзер Tor мае пэўныя інструменты для абыходу такога блакавання. Гэтыя інструменты называюцца "дадатковымі перадатчыкамі".
ТЫПЫ ДАДАТКОВЫХ ПЕРАДАТЧЫКАЎ
На дадзены момант даступныя чатыры дадатковыя перадатчыкі, але распрацоўваецца яшчэ і іншыя.
obfs4
|
obfs4 робіць трафік Tor выпадковым, а таксама не дазваляе цэнзарам знаходзіць масты з дапамогай сканавання інтэрнэту. Верагоднасць блакавання мастоў obfs4 меншая, чым яго папярэднікаў - мастоў obfs3.
|
meek
|
Перадатчыкі meek ствараюць уражанне, што вы праглядаеце вялікі вэб-сайт, а не выкарыстоўваеце Tor. meek-azure стварае ўражанне, што вы выкарыстоўваеце вэб-сайт Microsoft.
|
Snowflake
|
Snowflake скіроўвае ваша злучэнне праз проксі-серверы, якімі кіруюць валанцёры, каб выглядала, што вы нібы робіце відэазванок, а не карыстаецеся Tor.
|
WebTunnel
|
WebTunnel маскуе ваша Tor-злучэнне, ствараючы ўражанне, што вы атрымліваеце доступ да вэб-сайту праз HTTPS.
|
ВЫКАРЫСТАННЕ ДАДАТКОВЫХ ПЕРАДАТЧЫКАЎ
Каб выкарыстоўваць дадатковы перадатчык, пры першым запуску браўзеру Tor націсніце "Канфігураваць злучэнне".
У раздзеле "Масты" знайдзіце опцыю "Выбраць адзін з убудаваных мастоў браўзера Tor" і націсніце опцыю "Выбраць убудаваны мост".
У меню выберыце той дадатковы перадатчык, які вы хочаце выкарыстоўваць.
Пасля таго, як вы абралі дадатковы перадатчык, націсніце "Падлучыцца", каб захаваць налады.
Або, калі ў вас запушчаны браўзер Tor, націсніце "Налады" ў гамбургер-меню (≡), а потым на "Злучэнне" на бакавой панэлі.
У раздзеле "Масты" знайдзіце опцыю "Выбраць адзін з убудаваных мастоў браўзера Tor" і націсніце опцыю "Выбраць убудаваны мост".
Выберыце ў меню той дадатковы перадатчык, які вы хочаце выкарыстоўваць, і націсніце "ОК".
Вашы налады будуць аўтаматычна захаваныя, як толькі вы закрыеце ўкладку.
ЯКІМ ПЕРАДАТЧЫКАМ МНЕ ВАРТА КАРЫСТАЦЦА?
Кожны з тыпаў перадатчыкаў, пералічаных у меню мастоў Tor, працуе па-рознаму, а іх эфектыўнасць залежыць ад індывідуальных абставінаў.
Калі вы ўпершыню спрабуеце абыйсці заблакаванае злучэнне, вам варта паспрабаваць розныя перадатчыкі: obfs4, snowflake або meek-azure.
Калі вы паспрабуеце ўсе гэтыя варыянты, і ніводны з іх не дае магчымасці падлучыцца да сеткі, вам трэба будзе зрабіць запыт мосту або ўручную ўвесці адрасы мосту.
Карыстальнікам у Кітаі, хутчэй за ўсё, давядзецца падлучацца праз прыватны мост obfs4, які не знаходзіцца ў спісе.
Звяжыцеся з нашым Telegram-ботам @GetBridgesBot і ўвядзіце /bridges
.
Або адпраўце электронны ліст на frontdesk@torproject.org з выразам "private bridge cn" у тэме ліста.
Калі вы падлучаецеся з іншай краіны, не забудзьце пазначыць краіну або код краіны пражывання ў тэме электроннага ліста.
Прачытайце раздзел Масты, каб даведацца, што такое масты і як іх атрымаць.